- Mood:
calm
Ваш С.
- Location:Toulouse
Падсумаваўшы ацэнкі нашых экспертаў, можна з упэўненасцю назваць найлепшую перакладную кнігу 2009 году. Ёй стаў раман польскага пісьменніка Вітальда Гамбровіча “Ferdydurke” ў перакладзе Васіля Сёмухі. У сваіх рэйтынгах гэты твор узгадалі пяць з шасці нашых экспертаў.
Цалкам жа рэйтынгі выглядаюць наступным чынам: http://prajdzisvet.org/review/23
ЗЬЗДЯЙСЬНЕНЬНЯ НАВАТ НАЙБОЛЬШ НЕЗЬДЗЯЙСЬНЯЛЬНЫХ МАРАЎ
У НОВЫМ 2010 годзе
ЖАДАЕ БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ БІБЛІЯТЭКА Кам

2009
1) Трэнас Віка. Прыпавесць (верш) // Беларусь сегодня. 2009. 6 студзеня. С. 20.
2) Чарота Аляксей. Папытай у кнігарні. Пра кнігу Вікі Трэнас “Экзістэнцыйны пейзаж” // Маладосць. 2009. № 2. С. 144.
3) Ляйкоўская В. Ад “Маладосці” завіталі ў госці // ЛіМ. 2009. 3 красавіка. С. 3
4) Трэнас В. Прыгажосць беларускіх паэтак, або Хто стварае маладую літаратуру (у межах праекта “Дзень блогера”) // http://www.svaboda.org/content/arti
Сардэчна віншую вас, дарагія сябры, з Новым годам і Калядамі!
Вашая Віка
- Mood:
artistic
Кавалачак Франкенштэйна і аповед По. Ой, як атрымалася - кавалачак Франкенштэйна)
Ну і з Новым Годам, ага=)
- Mood:
hopeful - Music:Pink - Please don't leave me
http://prajdzisvet.org/issue/3
і чытаць, чытаць, чытаць:)))
І абавязкова не абмініце вось гэтага апавяданьня майго ўлюбёнага гданьскага пісьменьніка Паўла Гюле, да перакладу якога я прыклала руку.
З Новым Годам!
*
Пасля...
28 перакладчыкаў і 38 аўтараў (з якімі, дарэчы, на сайце агулам аўтараў ужо роўна 100, гэта калі лічыць шведскі і фінскі народы :)) радыя падараваць вам на гэтыя святы даволі своеасаблівы каляндар, карысны душы і розуму і не апошні дапаможнік у трэніроўцы нерваў ;)
Прыемных дрыжыкаў і вясёлых святаў! Вялікі дзякуй усім, хто дапамог зрабіць вам сёння гэты падарунак.
Ваш,
ПрайдзіСвет
Будаўнік у банку. Пра кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча ў цыкле «Палітбюро-2009» піша Аляксандр Фядута. З Пракаповіча ўжо даўно ніхто не смяецца. Хоць яго старамодна-наменклатурныя касцюмы, тоўстыя акуляры, што робяць яго погляд безабаронным, і ўсмешка вечна вінаватага ва ўсім двоечніка — такая зручная мішэнь для кпінаў. Але, імаверна, нават самыя жорсткія крытыкі рэжыму проста не ведаюць, у чым можна звінаваціць гэтага чалавека. Пятро Пракаповіч, чалавек-скарагаворка, персанаж анекдотаў — адзіны непрафесіянал ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі, які змог стаць прафесіяналам і ператварыцца ў функцыю. Гэтая функцыя — «будаўнік у банку». Болей...
Дайце толькі нам юаняў, хунвэйбіны ў нас свае. Агульная сума замежных запазычванняў ад пачатку году сягнула астранамічнай лічбы $5,2 млрд. Да залежнасці ад Расіі дабавілася прывязка да Кітаю. Беларусь атрымае амаль $3 млрд ад Кітаю на аснове ўгоды «своп» на няясных умовах. Угода «своп» — гэта своеасаблівы тып здзелак абмену, ад англійскага слова «swap», абмен баш на баш. Згодна з пагадненнем аб валютнай угодзе «своп», заключаным між Нацбанкам Беларусі і яго кітайскім адпаведнікам, Народным банкам Кітаю, Беларусь атрымае 20 мільярдаў юаняў (каля $3 млрд), а кітайскі бок — каля 8 трыльёнаў беларускіх рублёў. Беларускі бок уключыць юані ў склад золатавалютных рэзерваў. Кітай жа будзе выкарыстоўваць рублі для разлікаў з Беларуссю. Нагадаем, што асноўны артыкул беларускага экспарту ў Кітай — калійныя ўгнаенні. Болей...

Падаецца, год прайшоў няблага, калі ў мяне нават не стае часу пералічыць - дзе была, што зрабіла ды каго спаткала. Давайце проста пажадаем адно аднаму чаго-небудзь харошага - і будзем спадзявацца, што так яно і станецца - пагатоў нам выпадзе шанец зрабіцца на каліўца шчаслівейшымі! Толькі трэба крыху прыслухацца да сябе і да неба, а там - я ведаю дакладна! - сёння ўначы - традыцыйна, ужо каторы раз! - гучаць званы!.. Ёсць нагода дажыць да наступнага года ;)
Калі што - на фоце замест тыгра - я, адкрываю новыя далягляды! :)

Добры агляд і суполка для ўсіх аматараў дызельпанку ды ретрафутурызму:
http://community.livejournal.com/dieselp
Паведамленне пра правядзенне Нацбанкам разавай дэвальвацыі рубля на 20,5% з’явілася ўвечары 1 студзеня. Акурат тады, калі большасць беларусаў адпачывала. Упраўленне інфармацыі галоўнага банку краіны паведаміла, што з 2 студзеня афіцыйны курс даляра ЗША будзе ўсталяваны на ўзроўні 2650 Br (на +20,45%, быў 2200 Br), еўра — 3703 Br (быў 3077,14), расійскага рубля — 90 рублёў 16 капеек (быў 76,89). Адначасова Нацбанк заявіў пра пераход да выкарыстання механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют — даляр ЗША, еўра і расійскі рубель. Людзі кінуліся ў абменнікі, але там валюты ўжо не прадавалі. Тады людзі ў першы дзень адкрыцця крамаў кінуліся скупляць патрэбшчыну і непатрэбшчыну — найперш бытавую тэхніку. Болей...
Роўна год таму 31 сьнежня я абвесьціла надыходзячы 2009 год годам вутачкі для ваннай. Прадказаньне збылося: цягам году сябры падарылі мне ажно чатыры вутачкі для ваннай. Таму сёлета я падумала-падумала і вырашыла, што 2010 год будзе годам аўтамабілізму.
Штопраўда, сам аўтамабілізм у ненапісаным сюды пераліку вынікаў фігуруе як "правал году". 29 сьнежня, у дзікую завіруху, сьцяўшы зубы я дабралася да здачы іспыту ў горадзе. Інспэктара, які, улічваючы ўмовы надвор'я, быў наладжаны ляяльна, даканала нават ня тое, што я заглухла і не магла завесьціся на тым самым страшным сямашкавым скрыжаваньні. І ня тое што, завёўшыся, я ад радасьці паехала зусім не ў той бок, у які ён мяне прасіў. Даканала яго тое, што на словах "развярнёмся ў бліжэйшым месцы" я стала разварочвацца ў чыстым полі, пераконваючы, што там ёсьць праезд, але яго занесла сьнегам. Машына застопарылася ўпоперак дарогі і ўдарылася аб бардзюр: "Экзамен ня здан?" - спыталася я пасьля ўдару. "Ня здан", - пацьвердзіў інспэктар. Затое тры хлопцы, якія здавалі пасьля мяне, на маім фоне мусілі выглядаць выйгрышна, за што мне, безумоўна дзякуй. Што ж, будзем чакаць цуду на праваслаўныя каляды!..
Дарэчы, пра іх. Літаральна ўчора пабачыў сьвет калядна-містычны нумар "Прайдзісьвету". З маіх перакладаў там - ладная частка твору Мэры Крысмас, Джызус Крайст! (Viasiolaha Rastva, Isuse!) - батлейка (вертеп) Сяргія Жадана. Часткаю гэтай часткі я хачу з вамі на сыходзе году падзяліцца:
З лібрэта:
"...У гэты час у памежных раёнах мае месца перапіс уцекачоў, якія жывуць у фільтрацыйных лагерах у буфернай зоне. Сярод іншых уцекачоў на перапіс ідуць Язэп з Марыяй. Марыя чакае дзіця і неўзабаве нараджае на ферме, наўпоблізь прыдарожнага кемпінга, у якім сям'я спынілася на ноч. Тут іх і знаходзяць наркабароны, а таксама натоўп ямайскіх эмігрантаў, якія пачулі ад сектантаў-вудыстаў у сябе на радзіме пра нараджэнне Ісуса і паспяшаліся перасячы Атлантычны акіян у пустых танкерных трумах, паколькі яны лічаць Ісуса новым эфіопскім каралём, чый прыход быў прадказаны яшчэ ў старых растаманскіх паданнях і першых пісьмовых помніках, прывезеных у Ямайку легендарнымі эфіопскімі правадырамі. На думку ямайцаў, Ісус мусіць аднавіць моц і суверэнітэт ідэальнага афрыканскага каралеўства".
Сцэна трэцяя.
Уцекачы з Ямайкі спяваюць госпэлс.
Настрой ва ўсіх бадзёры і прыўзняты.
добры эфіопскі кароль мусіў бы мінуць пяць межаў і сем партоў
каб трапіць да нас мусіў бы прыгнаць статкі чорных кароў і зграі кітоў
каб залагодзіць усіх наглядчыкаў і іхных жонак сумных
каб запоўніць апошнюю з паражнеч са сваёй бяздоннай сумы
добры эфіопскі кароль прагоніць ільвоў з нашых палёў
з ім прыбудуць танцоры з вачыма дэльфінаў і дзеці з крыламі жураўлёў
ён залепіць нам язвы глінай і раны заліе малаком
ён выме аскепкі з дзіцячых вачэй даўгім сваім языком
мы плылі да яго ў зачыненых трумах з пацукамі і тытунём
мы чулі як соль раз’ядае дрэва як мора рухае марскім акунём
у цёплай цемры гнілых нафтавозаў бы ў ягонай руцэ лежачы
ведучы адлік месяцам па месячках нашых жанчын
той хто прычакаў яго нараджэння бачыць як ён расце
як сталёвым белым нажом зразае шыпы на кусце
як знаходзіць нацельныя крыжыкі й круціць іх у руках
ці пяе эфіопскія песні седзячы ў прыцемках
А вось такое ў нас сёлета замест ялінкі:
ХЭПІ НЬЮ ЕР, УОРЛД (Z NOVYM HODAM, SVIECIE)!
1. Гала ў гасцях
2. Паэтычныя слэмы
3. Дыплом міжнародных адносін БДУ
4. Дэбютная кніга аповядаў "Помнік атручаным людзям"
5. Я – аспірант БДУ
6. Васіліса Паляніна…
7. Двойчы ўвайшоў у сотню лепшых пісьменнікаў па міжнароднай прэміі “Дебют” (на рускай мове)
8. Рэдагуецца кніга казак з графічнымі ілюстрацыямі Васілісы Палянінай, назва – "КАЗКІ. Гісторыі (не) пра нас"
9. Пачаты літпраект - "Апранутыя апавяданні" (інтэрпрэтацыя Пітэра Грынуэя "Золата")
10. Катэгарычнае пераацэньванне жыццёвых каштоўнасцяў
11. Тройчы сур'ёзна пабіўся з быдлам...
- Mood:
sad - Music:silence
Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура – заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Р.Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе -- традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М.Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне – амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф.Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры – беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага. Болей...
З Новым!
* * *
Помолись лучше вслух, как второй Назорей...
Іосіф Бродзкі
Сьнег ідзе, пакідаючы ў меншасьці год.
Прадавачкам два тыдні раскошы:
мандарынкі з шампанскім – і будзе даход,
покі ў нас не закончацца грошы.
Прыляціць Мікалай у калядных санях.
Надаюць аднакласьніцы бусек.
У спартзалі ялінка ў сьвяточных агнях,
а пад ёй – хто б вы думалі? Трусік.
І запаляцца сьвечкі, і створаць інтым,
і прыедзе ў паўночным трамваі
прыгажуня-Сьнягурка, і ганьба ўсім тым,
хто казаў, што яе не бывае!
Не замерзьні, глядзі! Ты і сам Дзед-Мароз,
сіні нос для цябе не пытаньне,
сівізна ў бараду, а спыніцца – ня лёс.
Бачыш зорку? Загадвай жаданьне!
Загадай пра сябе, як Другі Прэзыдэнт,
каб бацькоў сваіх слухалі дзеткі;
каб каханкі ня зьмерзьлі на вуліцы ўшчэнт,
пад футэркам хаваючы кветкі;
Міколай-кансьпіратар, стары дысыдэнт,
падарункі схаваў у шкарпэткі
і, чытаючы верш за калядны прэзэнт,
не зваліўся ніхто з табурэткі. 