| Pamylkovae64asce.fotoblog.by |
Colorado |
Кіеў... Старажытны і новы... Мабыць у кожным горадзе ёсць месцы старыя і сучасныя, і менавіта старажытнымі часткамі яны і адрозніваюцца адзін ад аднаго. Кіеў уразіў. Выдатны горад, Кіева-Пячэрская лаўра, Сафійскі сабор, Андрэеўская царква, Андрэеўскі спуск, экспазіцыя Ахматавай, музей Булгакава, Марыінскі парк... Гэта толькі тое, што прыгадалася адразу. Шматлікія масты і мосцікі, безліч фантанаў, а тэатры і выставы я стамілася лічыць! Проста БЕЗЛІЧ! Уразіў лялечны тэатр: звонку бы несапраўдны, як бы сышоў з дзіцячай казкі... Вясёлка над горадам не дасць засумаваць, канцэрцікі на Крышчаціку таксама, смачная кава ў кавярнях - не заснуць....
- Music:Я зведаў іншыя краіны, ды толькі разлюбіць сваёй так і не змог....
